Пажаданні ў дарогу
Пажаданні ў дарогу
Шаноўнае спадарства, я буду вымушаны вас усіх пакінуць амаль на цэлы тыдзень, бо накіроўваюся ў Валгаград ў гэтую нядзелю.
З такой нагоды цікава было б прачытаць ад вас пажаданні ў дарогу.
На гэтым, уласна кажучы, і ўсе. Чакаю... :)

Алкоголики не спрашивают, где закуска, алкоголики спрашивают, что будем пить!
Шаноўнае спадарства, прапаноўваю вашай увазе справаздачу пра сваю вандроўку ў Валгаград (Сталінград, для тых, хто ня ведае).
Мінск – аэрапорт Мінск-2 – аэрапорт Шэрамецьява – аэрапорт Валгаграда – маршрутнае таксі і вось я ў Валгаградзе. Прыбылі туды каля 19 гадзін. Ужо цёмна. Перад тым як вылазіць з таксі ўбачыў там надпіс: “Беражыце галаву”. Ступаючы ў гарадскую цемру, падумаў, што нічога добрага гэты надпіс не абяцае.
Гасцініца, якую нам арганізавала беларуская гандлёва-прамысловая палата, мела назву “Турыст”, што таксама нічога добрага не абяцала. Аформілі ўсе неабходные дакументы і падняліся на пяты паверх у свой нумар. Апошні раз гэту нумар, напэўна, рамантавалі яшчэ ў СССР. Ну што ж рабіць. Распрануліся, расклалі свае рэчы. Не паспела прайсці і 5 мінут, як забрынчаў тэлефон. Я падняў трубку і дзявочы голас прапанаваў мне прыемна правесці гэтую ноч. Селі падумаць, што рабіць увечары. Пакуль сядзелі, зразумелі, што змерзлі. Адчуваць сябе як немцы ў 1942г. ніякага жадання не было. Таму рушылі ўніз, каб спытацца, ці ёсць што больш прыстасаванае для жыцця.
На нашае шчасце было штось лепшае. Але ж тут узнікла нечаканая праблема. У мяне засталіся толькі грошы ЗША, а ў гасцініцы прымалі толькі расійскія. Ужо было больш як за 22 гадзіны, а на пытанні, дзе ў вас тут можна памяняць даляры, адміністрацыя гасцініцы ніякіх асэнсаваных адказаў не давала. Ніхто ў гэтай гасцініцы памяняць гэтыя даляры таксама не жадаў. У выніку бясконцых пошукаў адна з служачых, падміргнуўшы, “па сакрэту” падказала звярнуцца ў нумар 802. Вось адкуль нам тэлефанавалі, падумаў я, і мы пайшлі на 8 паверх.
Там працавала нейкая жанчына, якая спачатку спалохалася нашага пытання пра 802 нумар, але ж потым сказала нам пачакаць у зале. Пасля недзе адной мінуты перад намі з’явілася прадстаўніца адной з самых заптрабаваных, напэўна, у гэтай гасцініцы прафесій. Надта цікава і нязвычайна было весці ў 12-ай гадзіне ночы ў гасцініцы “Спорт” у Валгаградзе перамовы з прастытуткай аб абмене даляраў на рублі. Фігура ў дзеўкі была даволі ладная, а калі яна села, то яе спадніца цалкам перестала выконваць сваю функцыю, але ж твар усе ж такі адназначна гаварыў аб неабходнасці ўжывання падушкі. У выніку, пасля амаль 10-мінутных перамоў і пад мае абяцанні калі-небудзь у скорым будучым скарыстацца яе паслугамі (50 даляраў за 1 гадзіну, дарэчы), мне ўдалося абмяняць у яе 70 даляраў на так неабходныя мне ў той момант рублі.
Я даплаціў розніцу і мы перасяліліся на 10 паверх. Пацяплела і ў нумары з’явіўся халадзільнік, у кране была гарачая вада, меліся электрычныя разеткі і чыстыя пасцельныя рэчы. Быў ужо першы час ночы і я вырашыў, что буду тут спаць...
Працяг ідзе...