Chvieda. Вершы

Рассказы, стихи и т.д.
Ответить
Аватара пользователя
Chvieda
молька
молька
Сообщения: 19
Зарегистрирован: 20 сен 2006, 23:42

Chvieda. Вершы

Сообщение Chvieda »

Русалкі.

Нам кажуць старыя: жывуць русалкі
У блакітных азёрах Белай Русі.
Што гэта нібыта дзявочыя душы,
Якія згубілі спакой уначы.
Блакітныя вочы, але бяз усьмешкі,
І сьветлых валос зьзяньне ўначы.
Я іх сустрэў бы, але забаяўся,
Што я тут знайду пакуты душы.

Русалкі, русалкі – уся прыгажосьць дзявочай душы.
Русалкі, русалкі – што з вамі зрабілі благія паны!
Русалкі, русалкі – усе вашы мары зламалі яны.
Русалкі, русалкі – як доўга плакалі вашы хлапцы.

Мне часта здаецца, што ты, дарагая,
Падобна так на русалку была.
Цябе я згубіў, але і зараз кахаю.
Знайшліся і зараз благія паны.
Я сам вінаваты, што ў той страшны вечар
Ня змог цябе зьберагчы ад іх.
Але я неўпрыцям табе абяцаю,
За нас з табою адпомшчу я ім.

Русалкі, русалкі – уся прыгажосьць дзявочай душы.
Русалкі, русалкі – што з вамі зрабілі благія паны!
Русалкі, русалкі – усе вашы мары зламалі яны.
Русалкі, русалкі – як доўга плакалі вашы хлапцы.

Толькі тая, любая, адзіная,
Застанецца ў сэрцы маім.
Толькі тая душа белакрылая
Прылятае да мяне ў сьне.


Химфак

Привет, родной химфак!
Каждый второй студент в очках.
Тут занимаются наукой,
А мне на это наплевать.

Привет, родной химфак!
И мне сегодня наплевать
На сессию и семинары –
Хочу прогуливать я пары.

А мне по барабану вышка и информ,
Я целую неделю жду физ-ру и спорт.
И никакой я не ботаник. Вот и все!
Я просто армию косить хочу еще.

Привет, родной химфак!
Я тут совсем нечастый гость.
И пусть не злится наш *****цкий,
Мне оставаться тут не в лом.

А мне по барабану вышка и информ,
Я целую неделю жду физ-ру и спорт.
И никакой я не ботаник. Вот и все!
Я просто армию косить хочу еще.


Привет, родной химфак!
И я, конечно, не дурак,
Чтобы вступать в БРСМ.
Я обожаю N.R.M.

Пісьмо з-пад шыбеніцы.

Дарагія браты, беларусы!
Не забіта надзея ў грудзях!
Хоць заб'юць мяне і павесяць,
Вы трымайце высока свой сьцяг.
Шмат памылак зрабіў я з сябрамі,
Шмат каму мне паверыць прыйшлось.
Няма сонца цяпер над людзямі:
Не змаглі мы яго зьберагчы.
Гэты дробныя рускія байкі,
Вы не верце ім - то падман.
Вы ж змагайцеся за зямельку
Нарадзіла што вас, бы ў гасьцях.
Вы працуеце шмат без надзеі,
Але бачу я вольны прастор.
Выйдзеце беларусы радамі
Між магутных старых курганоў!
Вы даруйце мне, беларусы
За пралітую, за вашу кроў.
Але ведайце, то шлях адзіны
Утрымаць у руках свой прастор.
Калі ласка, забудзьце пра сваркі,
Не зьвяртайце увагу на страх.
Я у сне бачыў край свой свабодным.
А ў жыцьці я ня ўбачу навек.
Дык змагайцеся вы, беларусы!
Ваяўнічы калісьці народ.
Вы ня будзьце падобны на быдла,
І трымайце тужэй карагод.
А на сьвеце тым, пасьля сьмерці,
Да мяне прылятуць два буслы,
І расповяд пачнуць свой прыемны,
Як прыгожа ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Ваўкалак.

Аднойчы зімою ў лютую сьцюжу
Ўвечары ехаў я хутка дамоў.
Жадаць вам здарэньня таго я ня змушу.
І вось назапасіў ахапкі я дроў.
І раптам заўважыў я: стала кабыла,
Заржала і ехаць далей не змагла.
Два жоўтых ліхтары ў лесе гарэлі,
І я зразумеў: то быў погляд ваўка.
А ён набліжаўся і быў ужо блізка.
Я час не губляў, дубальтоўку дастаў.
Становішча была ягонае хістка,
Але я заўважыў: то быў ваўкалак.
Шкада вельмі стала таго недарэку:
Яго страшны лёс так пакараў.
Ён рэдка ўжо чуе сяла “кукарэку”,
І часта блукае ў цёмных лясах.
Ён хутка пабег зноў у дом свой дрымучы.
Нарэшце спалох адышоў ад мяне.
Пачуў потым я яго вой цягучы,
Самота й жалоба ажылі ў мне.
І доўга забыць не мог я здарэньня
Таго, што ў поўнач з’явілася мне.
Шкада ваўкалака і вам не жадаю,
Каб у лесе сустрэў вас воўк-чалавек.

Зламай кампутар!

Потныя рукі, чырвоныя вочы.
Згублены дні, згублены ночы.
Згублены час ня вернеш ніколі.
Даволі кампутарных гульняў, даволі!

Зламай кампутар! Пайшлі гуляуць у футбол!
Зламай кампутар! Пойдзем піць піва!
Ты паглядзі на сваё жыцьцё!
Ці не шкада, што праходзіць міма?

Зноў глюкі сістэмы порцяць настрой,
Але глянь навокал! Ня зьліся! Пастой!
Шмат іншых праблем цябе напаткаюць,
А глюкі кампа толькі нервы ламаюць.

Зламай кампутар! Пайшлі гуляуць у футбол!
Зламай кампутар! Пойдзем піць піва!
Ты паглядзі на сваё жыцьцё!
Ці не шкада, што праходзіць міма?

Кампутарам проста рашаюць праблемы:
У ім вельмі проста пачаць усё нанова.
Але ў жыцьці ня такія дылемы,
Бо ў ім немагчыма пачаць усё нанова.

Зламай кампутар! Пайшлі гуляуць у футбол!
Зламай кампутар! Пойдзем піць піва!
Ты паглядзі на сваё жыцьцё!
Ці не шкада, што праходзіць міма?

Чырвоныя насы.

Я жыву ў Менску, у Заводскім раёне.
Я і мой сябар, яго клічуць Коля
П’ем кожну раніцу і п’ем кожны вечар
Віно пладовае “Белая вежа”.
Люблю “Крыжачок”, а Коля “Малінку”.
Учора прынёс ён жонкі сукенку,
Я - банку гуркоў, і пайшлі на кірмаш.
Прадалі ўсё танна – купілі “Грыльяж”.
Не бойцеся! Гэта чарніла такое.
За тысячу сто, але ўставіць добра.

Мы вясёлыя сябры, чырвань твару – алкашы.
Бутэлька чарніла, гранёны стакан – вось што аб’ядноўвае нас!

Я – сельскі пастух, завуць мяне Дзіма.
Пасу кароў, але гэта ня дзіва,
Калі яны самі прыходзяць на ферму,
Бо я магу раптам, нібыта ад стомы,
Зваліцца ў лесе, перебраўшы нямнога.
Але мне ўсё роўна – я высплюся сёньня,
А заўтра сябры завітаюць у госьці.
Пузыр самагонкі, хлеб, шкваркі, цыбуля,
А ты за дабаўкай ідзеш да бабулі.
Ідзі да Аўдоцьці! Яна бярэ мала.
Дай Бог ёй здароўя! Нязлосная баба.

Мы вясёлыя сябры, чырвань твару – алкашы.
Бутэлька чарніла, гранёны стакан – вось што аб’ядноўвае нас!

Мяне клічуць Інка. З сяброўкаю Лількай
Мы ходзім у лесе, зьбіраем бутэлькі.
Пасобіе для Мікалашкі свайго
Прапіла за тыдзень, а тры яшчэ піць.
Але ёсьць мужчыны: Капцюк і Бурыла.
Яны пачастуюць нас добрым чарнілам.

Чырвоны кастрычнік.

Прывабныя лозунгі і класныя ідэі.
Ідуць бальшавікі, уздымаюцца з траншэі.
Яны абяцаюць рай і жыцьцё,
Але прыйдзе хутка людское выцьцё.
І ведае краіна ў твар сваіх герояў,
Якія забівалі за паганыя ідэі,
Якія пазбавілі ўсіх сваёй волі.
І хлеба ім давай яшчэ даволі.

Людскія крыкі, на вуліцах гвалт.
Усюды ідзе бальшавісцкі дэсант.
Усюды адкрыты граніцы ды мытні.
Да нас ідзе Чырвоны Кастрычнік.

Усе, як адзін, бы бяздушныя людзі.
Маленечкі крок – і ты напаскудзіў.
У лепшым выпадку пасадзяць у турму.
Зямлю адбяруць – аддадуць бамжу.
Яны рабавалі прыроды багацьці.
Як ветрам здувала, ды што тут казаці!
Найлепшых, разумных і добрых людзей
Яны забівалі амаль кожны дзень.

Людскія крыкі, на вуліцах гвалт.
Усюды ідзе бальшавісцкі дэсант.
Усюды адкрыты граніцы ды мытні.
Да нас ідзе Чырвоны Кастрычнік.

Усе верылі вам і хацелі памерці
За вас і за вашыя злыя ідэі.
Быў час і быў голад, было людажэрства.
І былі ўсюды рэкі крыві.
Вы – злодзеі, вы – ненажэрныя сьвіньні,
Якімі б вялікімі вы не былі!
І мы заменім ваш Чырвоны Кастрычнік
На цёплы, зялёны і сонечны ліпень.

Ваш сьцяг афарбаваны продкаў крывёю,
Якія жыцьцё ўсё дышалі зямлёю.
І ў восеньскі верасень і ў летні жнівень
Такі быў прыгожы Чырвоны Кастрычнік!

АМАПу.

Твой гаспадар табе дае грошы.
Ён хоча, каб ты служыў яму.
Ты выдзіраеш простым людзям вочы,
Быццам бароніш Радзіму сваю.
Ламаеш косьці аднаму юнаку,
А сталаму дзядзьку б’еш акуляры,
У гожай дзяўчыны выдзіраеш валосьсе.
Няужо ў дзяцінстве аб гэтым ты марыў?

Запомні, гэта твой народ!
Табе з імі жыць яшчэ вельмі доўга.
Улада зьмяняецца, а людзі ўсё помняць.
Яны прыпомняць кроў у натоўпах!

Ты – верны сабака за добрыя грошы.
Зноў мітынг на вуліцы – выходзіць загад.
Кагосьці пабіць, кагосьці ударыць.
Табе ўсё роўна, чый гэта народ.

Ламаеш косьці аднаму юнаку,
А сталаму дзядзьку б’еш акуляры,
У гожай дзяўчыны выдзіраеш валосьсе.
Няужо ў дзяцінстве аб гэтым ты марыў?

Запомні, гэта твой народ!
Табе з імі жыць яшчэ вельмі доўга.
Улада зьмяняецца, а людзі ўсё помняць.
Яны прыпомняць кроў у натоўпах!


Знайдзі для сябе адказ справядлівы:
Твой народ ці твой гаспадар?
Але для цябе ўжо не навіна,
Што твой загад – гэта твой штандар!

Ламаеш косьці аднаму юнаку,
А сталаму дзядзьку б’еш акуляры,
У гожай дзяўчыны выдзіраеш валосьсе.
Няужо ў дзяцінстве аб гэтым ты марыў?

Запомні, гэта твой народ!
Табе з імі жыць яшчэ вельмі доўга.
Улада зьмяняецца, а людзі ўсё помняць.
Яны прыпомняць кроў у натоўпах!
На д'ябала крыж, на ворага меч!
Аватара пользователя
Cage
Нихачуха
Сообщения: 464
Зарегистрирован: 06 мар 2006, 20:09
Откуда: seashore

Сообщение Cage »

Стишок про Химфак тру. Серега, молодца.
pine
Аватара пользователя
LILY
Sexy
Sexy
Сообщения: 927
Зарегистрирован: 30 сен 2006, 20:50

Сообщение LILY »

"...покуда еще мы живы, нам надо бы поторопиться..."
"... мы точно всего добьемся...но только не в этой жизни :( "
а про сяброу с Заводского района...начала читать, думала-про автора.Потом всей душой надеялась, что ошибаюсь.Думаю на мой век хватить таких пережить...Надо активней включаться в кампанию по рождению в нашем районе здоровой нации :lol:
Аватара пользователя
Chvieda
молька
молька
Сообщения: 19
Зарегистрирован: 20 сен 2006, 23:42

Сообщение Chvieda »

LILY писал(а):"...покуда еще мы живы, нам надо бы поторопиться..."
"... мы точно всего добьемся...но только не в этой жизни "
а про сяброу с Заводского района...начала читать, думала-про автора.Потом всей душой надеялась, что ошибаюсь.Думаю на мой век хватить таких пережить...
Гэты верш не пра мяне! :lol: ... і не пра маіх сяброў. Проста ад першай асобы. Хутчэй за ўсё ты мяне ня ведаеш...
LILY писал(а):Надо активней включаться в кампанию по рождению в нашем районе здоровой нации
Я ня супраць... :lol:
На д'ябала крыж, на ворага меч!
Аватара пользователя
LILY
Sexy
Sexy
Сообщения: 927
Зарегистрирован: 30 сен 2006, 20:50

Сообщение LILY »

Chvieda писал(а):Гэты верш не пра мяне! :lol: ... і не пра маіх сяброў. Проста ад першай асобы. Хутчэй за ўсё ты мяне ня ведаеш...
Я ня супраць... :lol:
я поняла , кстати.Врядли эти асобы такое напишут :lol: .Но так все четко замечено.Вот нравится мне наш район, хоть Заводской, и лес и бор, коммуникации-цивилизация-все под боком.Вот только эти вот чырвоныя насы весь кайф ломают :cry:
Аватара пользователя
Chvieda
молька
молька
Сообщения: 19
Зарегистрирован: 20 сен 2006, 23:42

Сообщение Chvieda »

Таму і напісаў верш, бо кожны дзень іх бачу... І ня толькі тут, але яшчэ і ў вёсцы.
На д'ябала крыж, на ворага меч!
Аватара пользователя
LILY
Sexy
Sexy
Сообщения: 927
Зарегистрирован: 30 сен 2006, 20:50

Сообщение LILY »

:cry:
Аватара пользователя
SOZN7AN7IE
След золотого будды
Сообщения: 1339
Зарегистрирован: 02 ноя 2006, 22:10

Сообщение SOZN7AN7IE »

Здравствуйте коллега творческие люди всегда по особенному смотрят на мир своими глазами. Желаю вам душевных порывов и удачной рифмы. Пусть мысли :) будут правильными !Что касается стихов то это отчень хорошо . :wink: Да ещё и на белорусском языке :!: :!: :!: Желаю вам удачи в ваших любых начинаниях! Прошу зайти в гости на мои стихи :roll: Если чего оставте ваши комментарии заранее спасибо. Сознание
сергей28
чел оставленный в шкафу
чел оставленный в шкафу
Сообщения: 313
Зарегистрирован: 04 сен 2006, 03:11

Сообщение сергей28 »

а если я не пишу .мот в детстве.что то писал. мечтал писателем даж стать :lol:
жизнь-это  не  те  годы .которые  прошли .а те которые  запомнились
Аватара пользователя
Belphegor
молька
молька
Сообщения: 102
Зарегистрирован: 04 сен 2006, 19:06

Сообщение Belphegor »

Chvieda
Ты же так опровергал язычество, а теперь, вижу, стих пишешь о языческом персонаже... И о евреях рассказал, только не назвал... (про Красный Октябрь) :wink:
Аватара пользователя
Chvieda
молька
молька
Сообщения: 19
Зарегистрирован: 20 сен 2006, 23:42

Сообщение Chvieda »

Які ж гэты язычніцкі персанаж? Русалкі? Ваўкалак? Гэта беларускія легенды, да якіх я стаўлюся нармальна і якія амаль што і ня маюць ніякага дачыненьня да паганства! А вось пра пяруноў я стопудова вершы складаць ня буду!
Што датычыцца Кастрычніка, то я не люблю менавіта камуністаў, а не габрэяў (жыдоў). Жыды бываюць розныя і тых, што хацелі зваяваць нас праз савецкую уладу і перамагчы нашу Хрысьціянскую Веру, я, сапраўды не люблю.
На д'ябала крыж, на ворага меч!
Ответить